Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Рыжскі мірны дагавор

У пачатку 1919 г. Польшча пры ваенна-матэрыяльнай падтрымцы краін Антанты пачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік — Польска-савецкую вайну. 20 лютага польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст). У сакавіку – красавіку занялі Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы. Віленская дэкларацыя, прынятая польскім сеймам 2 мая, сцвярджала, што «бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельная».

Польска-савецкая вайна (1919–1920) скончылася падпісаннем 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора. Паводле дагавора ў складзе Польшчы засталіся занятыя яе войскамі Заходняя Беларусь (насельніцтва звыш 4 млн чалавек, тэрыторыя 113 тысяч кв. км) і Заходняя Украіна. У заключэнні дагавора Беларуская ССР не прымала ўдзелу, бо рэспубліку і яе правасуб’ектнасць Польшча не прызнавала. Раздзел беларускіх земляў стаў трагедыяй для беларускага народа.